Сёньня

Мы атрымалі таксама рэакцыю міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая заяўляе, што вельмі спрэчны судовы працэс Міхаіла Чыгіра ізноў выклікае сумнеў у незалежнасьці беларускай юстыцыі.

Цытата: “Тое, што вядучая фігура апазыцыі мусіць быць выключаная з палітычнага жыцьця – ня можа быць проста выпадковасьцю, як і ня можа быць выпадковасьцю тое, што ён упершыню быў арыштаваны пасьля таго, як выказаў намер стаць кандыдатам у неафіцыйных прэзыдэнцкіх выбарах, заплянаваных на травень 1999 году. Amnesty International лічыць, што ў сёньняшніх палітычных умовах, якія існуюць на Беларусі, пры якіх судовая сыстэма нагэтулькі залежная ад Лукашэнкі, такі яго апанэнт, як Чыгір, ня мог атрымаць справядлівага прысуду”.