Нават пасьля самага багатага застольля беларусы могуць сказаць: "Піць-есьці
было, толькі прымусу не было". А прымус гэты жаданы, бо ласкавы. Спадары
мусілі, так бы мовіць, прымушаць гасьцей болей піць, болей есьці ўгаворамі,
прыгаворамі, прыбабунькамі. І Максім Багдановіч ў вершах "Беларускага
складу" пісаў:
Ды красна бяседа ня ўзорамі,
А ласкавымі прыгаворамі,
Ня адвабнымі абрусамі,
А ласкавымі прымусамі. Але словы па часе шматсэнсіцца, набываюць новыя адценьні. За савецкім часам слова прымус набыло асноўнае значэньне. Прымушаць - прымусова заганяць у камуністычны рай. Прымусовыя мэтады, так бы мовіць, перавыхаваньня. Прымусовая праца. І ўзьнікла новае слова - прымусоўка. Давалі, прысуджалі пэўны тэрмін прымусоўкі, працаваць за "дзякуй", будаваць "сьветлае заўтра". За савецкім часам быў такі тэрмін - "дабраахвотна-прымусова". Жыцьцё, сапраўды, было, як у казцы: чым далей - тым страшней. У паэме "над ракой Арэсай" Янка Купала пісаў: Калі ступіў тут бальшавік -
Ён зьменіць гэты край! Чыталася дваяка: бальшавікі прымушалі зьмяніцца ўсё. І дацягнулі шмат. І ласкавы беларускі прымус рабіўся пакараньнем, утаймаваньнем бунтоўных. І калі ўзяць беларускую абрэвіятуру, дык атрымліваецца каламбурна: прымус - пры МУС, гэта значыцца, пры міністэрстве ўнутраных справаў. Ня столькі сьмешна, колькі сумна. Рыгор Барадулін.