Верш на cвабоду

Я бяздомныя рухі цела свайго
я бяздомныя рухі цела свайго напаткаю
у завані між караблёў п’яных
дзе павуціньнем разьвесілі кашаль
на дрэвах
аглохлых ад вачэй безьлічы
дзе шкарлупіньне на шкло налепла
мне – не адшкрэбсьці
і белая вусьцішнасьць
матыльком сядае
на голую сьпіну
вольную ад крылаў ад крыкаў ад пацалункаў
мая свабода навыварат
пляце сабе кокан
і кожны з нас вусьцішнасьць
і кожны з нас паасобку

Вольга Гапеева