Тыдзень у фота. 4-11 студзеня 2013

Антыўрадавы пратэст сунітаў у ірацкім горадзе Самара.

Бомж Браціслаў Яванавіч ужо 15 гадоў зімой жыве ў магіле на могілках у Нішы, 200 кілямэтраў на поўдзень ад Бялграду.

Аблокі з чырвоным пылам над заходнімі берагамі Аўстраліі.

Юдэй-ультраартадокс ідзе па Ерусаліме, дзе выпаў густы сьнег.

Купаньне ў Енісеі недалёка ад Краснаярску. Тэмпэратура праветра - мінус 17.

Уладзімір Франц, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах у Чэхіі.

Расейская праваслаўная царква ў ерусалімскім прадмесьці Эйн-Керэм.

Вернікі нясуць цудадзейную статую "Чорнага Назараніна" на штогадовай працэсіі ў Маніле, Філіпіны.

Фатограф здымае турыстычны лайнэр Costa Concordia праз год пасьля катастрофы, у выніку якой загінулі 32 чалавекі.

Падчас паводкі ў палестынскай вёсцы каля Джэніну на Заходнім Беразе Ярдану.

Паўднёвакарэйскі спэцназ на зімовых вучэньнях.

Ірацкія паліцыянткі ў Багдадзе на сьвяце паліцыі.

Вывяржэньне вулькану Плоскі Талбачык на Камчатцы.

Расейскі грамадзянін Жэрар Дэпардзьё на сустрэчы з чарнагорскім прэм'ерам Міла Джуканавічам.

Здымак, зроблены марсаходам "Curiosity" - участак скалы, ачышчаны ад пылу.

Зьмена варты грэцкай прэзыдэнцкай гвардыі ў Атэнах.

Сыбірскі тыгар ў заапарку ў Дуйсбургу, Нямеччына.

Міжнародны фэстываль паветраных зьмеяў у Мумбаі, Індыя.

Праваслаўны сьвятар бласлаўляе байцоў унутраных войскаў у Менску.