МЗС: консул ў Рыа-дэ-Жанэйра загінуў

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пацьвердзілі, што беларускі консул ў Рыа-дэ-Жанэйра Сяргей Гурэўскі загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Пра гэта заявіў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Як паведамлялі бразільскія СМІ, беларускі консул у Рыа-дэ-Жанэйра Сяргей Гурэўскі загінуў на адным з пляжаў гэтага горада, захлынуўшыся падчас купаньня.

65-гадовага Гурэўскага пасьпелі выцягнуць з вады, аднак ён памёр пакуль яго везьлі ў шпіталь, удакладняе Інтэрфакс.