Жэрар Дэпардзьё прыняў расейскае грамадзянства

Жэрар Дэпардзьё атрымлівае "Залаты Глёбус" за ролю ў фільме "Від на жыхарства".

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб наданьні грамадзянства Расеі актору Жэрару Дэпардзьё. Пра гэта паведамляецца --> http://президент.рф/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82%D1%8B/17275 на афіцыйным сайце прэзыдэнта Расеі.
«У адпаведнасьці з пунктам „а“ артыкулу 89 Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі задаволіць заяву аб прыёме ў грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі Дэпардзьё Жэрара Ксаўе, які нарадзіўся ў 1948 годзе ў Францыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней на вялікай прэс-канфэрэнцыі Пуцін распавёў аб сытуацыі з Жэрарам Дэпардзьё, якому прэзыдэнт нібыта даслаў расейскі пашпарт. Пуцін заявіў, што мае «добрыя, сяброўскія асабістыя дачыненьні» з акторам і «калі Жэрар Дэпардзьё сапраўды хоча мець від на жыхарства ў Расіі ці расійскі пашпарт, то будзем лічыць, што гэтае пытаньне вырашана».

Выданьне Le Monde паведамляла, што актор акрамя Бэльгіі, дзе ён ужо купіў нерухомасьць, разглядае таксама магчымасьць перабрацца ў Расею ці ў Чарнагорыю.

Пра гэта паведамляе Gazeta.ru

У нядзелю Дэпардзьё заявіў, што не застанецца ў Францыі, нягледзячы на адмену Канстытуцыйнай радай падатку на раскошу памерам 75 працэнтаў.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд пасьля рашэньня Канстытуцыйнай Рады заявіў, што будзе далей дамагацца прыняцьця падатку на раскошу.