Беларускі дом у Празе атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве ўнутраных спраў Чэхіі.
Рэгістрацыя дазваляе зьвяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, гарадзкую адміністрацыю, грамадзкія інстытуты ды супрацоўнічаць зь імі.
Мяркуецца, што Беларускі дом у Празе будзе выконваць функцыю «альтэрнатыўнай амбасады Беларусі» і стане праваабарончым і інфармацыйным цэнтрам для беларусаў у Чэхіі, паведамляе прэсавая служба БД.
Стварыць Беларускі дом у Празе пастанавілі ў лістападзе 2012 году на першым паседжаньні беларускіх арганізацыяў, зарэгістраваных у Чэхіі.
Тады ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі шасьці беларускіх арганізацыяў:
У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі МЗС Чэхіі і праваабарончай арганізацыі «Чалавек у бядзе», дадае БелаПАН.

- асацыяцыі «За мадэрнізацыю»,
- руху салідарнасьці «Разам»,
- міжнароднага цэнтру грамадзкіх ініцыятыў «Наш дом»,
- аб’яднаньня «Пагоня»,
- Беларускага форуму ў Празе «Адраджэньне»,
- Беларускага гостэла ў Празе.