Расейскія дэпутаты хочуць пазбавіць працы Познэра

Уладзімір Познэр

Група дэпутатаў Дзярждумы мае намер ўнесьці законапраект аб забароне працаваць на фэдэральных тэлеканалах тым замежным грамадзянам, якія, як лічаць дэпутаты, дыскрэдытуюць Расею і яе органы ўлады.
У лісьце вядомаму тэлежурналісту Уладзіміру Познэру дэпутаты Дзярждумы адзначаюць, што ім не спадабаліся зьмест і тон нядаўніх выказваньняў журналіста. Гаворка ідзе пра камэнтары Познэра, якія ён даў у сваёй аўтарскай праграме на Першым тэлеканале пры абмеркаваньні ў Дзярждуме гэтак званага "антымагніцкага закону". Уладзімір Познэр мае грамадзянства ЗША, Францыі і Расеі.