Упершыню – відэатрансьляцыя Боскай Літургіі зь Лёндану

Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандар Надсан

24 снежня а 18-й гадзіне па лонданскім часе (21:00 паводле Менску) у беларускай грэка-каталіцкай царкве імя Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Лёндане рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужаць Калядную Вячэрню з Боскай Літургіяй.

У богаслужбе возьме ўдзел дыпламатычны прадстаўнік Ватыкану — апостальскі нунцый архібіскуп Антоніа Мэніні. Жывую відэатрансляцыю службы глядзіце па спасылцы ніжэй:

http://www.ustream.tv/embed/12908786?v=3&wmode=direct
Live video by Ustream