2012: Год у фатаздымках

Вадохрышча ў Беларусі. 18 студзеня.

Прыхільнікі «Мусульманскага брацтва» ў Каіры сьвяткуюць у дзень першай сэсіі парлямэнту, у якім ісламскія фундамэнталісты маюць большасьць. 23 студзеня.

Прыхільнікі ірацкага шыіцкага лідэра Мактады ас-Садра адзначаюць вывад амэрыканскіх войскаў з Багдаду. 9 лютага.

Украінскія вэтэраны-афганцы адвярнуліся сьпінамі да прэзыдэнта Віктара Януковіча падчас цырымоніі ўскладаньня вянкоў у Кіеве з нагоды 23-х угодкаў вываду савецкіх войскаў з Аўганістану. 15 лютага.

Прэм’ер-міністар Расеі Уладзімір Пуцін са сьлязьмі ў вачах зьвяртаецца ў прэзыдэнцкай кампаніі да сваіх прыхільнікаў на Манежнай плошчы ў Маскве. 4 сакавіка.

Курды сьвяткуюць Наўруз (Новы год) у паўночным Іраку. 20 сакавіка.

Шматгадовая бірманская дысыдэнтка Аўн Сан Су Чжы наведвае выбарчы ўчастак у парлямэнцкіх давыбарах, у якіх яна атрымала дэпутацкі мандат. 1 красавіка.

Андэрс Брэйвік, які забіў 77 чалавек у двух тэрарыстычных атаках у Нарвэгіі летам 2011, у першы дзень свайго суду ў Осла. Брэйвік атрымаў 21 год турмы. 16 красавіка.

Былая прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка паказвае сінякі пасьля зьбіваньня ў калёніі, у якой яна адбывае кару 7 гадоў зьняволеньня. 25 красавіка.

Дзьмітры Мядзьведзеў і Уладзімір Пуцін цалуюць сваіх жонак падчас інаўгурацыі Пуціна як прэзыдэнта на Саборнай плошчы ў Крамлі. 7 траўня.

Напярэдадні Міжнароднага дня дзіцяці. Кабул, Аўганістан, 31 траўня.

Пратэст перад украінскім парлямэнтам супраць наданьня расейскай мове статусу рэгіянальнай мовы. 5 чэрвеня.

Адкрыцьцё футбольнага чэмпіянату Эўропы Эўра-2012 на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. 8 чэрвеня.

Ролінг Стоўнз. Здымак зроблены 11 ліпеня перад Marquee Club у Лёндане, на 50-тыя ўгодкі першага публічнага выступу музыкаў.

Мадона на канцэрце ў Санкт-Пецярбургу. 10 жніўня.

Сырыйскія паўстанцы ў горадзе Алепа. 30 жніўня.

Першы званок новага школьнага году ў чачэнскай вёсцы. 1 верасьня.

Іранскія жанчыны перад амбасадай Францыі ў Тэгеране пратэстуюць супраць публікацыі малюнка голага прарока Мухамеда ў францускім тыднёвіку. 20 верасьня.

Пратэст у Атэнах супраць візыту канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель. 9 кастрычніка.

Барак Абама з жонкай і дочкамі ў ноч перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах. 4 лістапада.

Банкет у гонар сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў ратушы ў Стакгольме. 10 сьнежня.