Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Надвор’е
У суботу слабая мяцеліца. Тэмпэратура паветра ўдзень −8..-15°С, уначы −16..-20°С.У нядзелю кароткачасовы сьнег. Халодна. Удзень −10..-17°С, уначы −18..-22°С.
У гэтыя дні ў Беларусі і ў сьвеце
22 сьнежня
Менск. У офісе Партыі БНФ канфэрэнцыя «Айцец Вінцэнт Гадлеўскі і лідэры беларускага хрысьціянскага адраджэньня першай паловы XX стагодзьдзя.
Менск. У клюбе «Графіці» сярэднявечная дыскатэка з гуртом PAWA.
Заслаўе. У музэі-запаведніку «Заслаўе» канцэрт гурту Re1ikt.
23 сьнежня
Менск. У вялікай залі Белдзяржфілярмоніі Калядны канцэрт арганнай музыкі.
Менск. У канцэртнай залі «Менск» сольны канцэрт «Юр’я» з праграмай «Таўкачыкі на Каляды».
Менск. У Loft-кафэ музычна-вандроўны аркестрык «VuRAJ» з праграмай «Песьні, казачкі ды танцы».
Эгіпет. Рэфэрэндум па праекце Канстытуцыі. Другая частка.
Ёсьць нагода
22 сьнежня
Сьвята прарока Заратустры.
23 сьнежня
Сьвята Блукаса ў Літве.
Таксама ў гэты дзень:
22 сьнежня
1917 — У Менску быў створаны Выканаўчы камітэт 1-га Ўсебеларускага зьезду.
1932 — афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асьветы, створанае ў Вільні.
1937 — у вязьніцы НКВД (Алма-Ата) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага.
1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў).
1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалаэ Чаўшэску.
1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.
23 сьнежня
1595 — складаньне Берасьцейскай уніі.
1791 — расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу габрэйскай аселасьці».
1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп».
1947 — першая дэманстрацыя транзыстара на Bell Labs.
1954 — Джозэф Мюрэй правёў першую ўдалую трансплянтацыю ныркі.
1963 — Папа рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства.
1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі.
У гэты дзень нарадзіліся:
22 сьнежня
1639 — Жан Расін, францускі драматург.
1858 — Джакома Пучыні, італьянскі кампазытар.
1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
23 сьнежня
1858 — Уладзімер Неміровіч-Данчанка, рэжысэр, адзін з заснавальнікаў МХАТу.
1918 — Гельмут Шміт, нямецкі палітык.
1919 — Эрык дэ Савентхэм, нямецкі каталіцкі дзеяч.
1933 — Акіхіта, японскі імпэратар.
У гэты дзень памерлі:
22 сьнежня
1995 — Мікола Шчорс, беларускі палітычны дзеяч.
2001 — Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз.
23 сьнежня
1831 — Эмілія Плятэр, фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1830-1831 гадоў.
1979 — Пэгі Гугэнхайм, амэрыканскі галярыст і мэцэнат
Цытата на памяць
Кожны народ павінен маліцца ў сваёй мове.
Уладзіслаў Чарняўскі.
365 дзён таму на сайце "Свабоды": дзень у загалоўках
22 сьнежня
«Чым менш у жанчыны свабоды, тым больш на ёй адзеньня»
У Менску адбылася вечарына памяці Тацяны Сапач
Сэнатар Дурбін супраць Лукашэнкі
23 сьнежня
Ня бойся прасіць
Лукашэнка: Дыктатура — толькі ў руках прэзыдэнта
Лукашэнка адказвае на пытаньне «Радыё Свабода»