Такое жыцьцё. Зноў на паравозах

Your browser doesn’t support HTML5

18 сьнежня з Горадні да станцыі Парэчча адправіўся рэтра-цягнік. Пакуль у выпрабавальны рэйс і толькі з сапраўдным паравозам. Рэтра-вагоны маюць зрабіць пазьней. Маршрут невыпадковы, паколькі першыя чыгуначныя вакзалы ў Беларусі былі збудаваныя якраз у гэтых мясьцінах. Праект задуманы да 150-годдзя беларускай чыгункі, якое будзе адзначацца ў наступным годзе.