У Берасьці вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі

Your browser doesn’t support HTML5

Бел-чырвона-белыя сьцягі ў Берасьці

Берасьцейскія актывісты Моладзі БХД вывесілі чатыры бел-чырвона-белыя сьцягі на мосьце ля вясьлярнага каналу.

Як патлумачылі «Свабодзе» ініцыятары, акцыя прымеркаваная да ўгодкаў прэзыдэнцкіх выбараў-2010. Бел-чырвона-белыя сьцягі, патлумачылі яны, былі вывешаныя ў гонар палітвязьняў і пацярпелых ад перасьледу пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.