У КНДР адзначаюць гадавіну сьмерці былога паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Іра.
Памятныя мерапрыемствы праходзяць на адным з стадыёнаў Пхэньяну, дзе сабраліся прадстаўнікі паўночнакарэйскага ўраду і вайскоўцы.
У сераду Паўночная Карэя ажыцьцявіла пасьпяховы запуск ракеты далёкага дзеяньня, які быў прымеркаваны да гадавіны зь дня сьмерці Кім Чэн Іра.
Рада Бясьпекі ААН, а таксама ЗША і іх саюзнікі асудзілі дзеяньні КНДР. Кім Чэн Ір памёр 17 сьнежня летась ад сардэчнага прыступу.