Першыя бойкі новай украінскай Рады

Апазыцыя заблякавала дэпутатаў Аляксандра і Андрэя Табалавых і не дапусьціла іх да ўдзелу ў адкрыцьці сэсіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны сёмага скліканьня.
Дэпутаты Табалавы спрабавалі прайсьці ў сэсійную залю, аднак дэпутаты фракцыі «Бацькаўшчына» заблякавалі іх проста ў дзьвярах і пачалі выкрыкваць: «тушкі, прэч!».

Пасьля таго, як Аляксандар і Андрэй Табалавы не змаглі прайсьці ў залю праз адны дзьверы, яны накіраваліся да другіхх. Але і там зайсьці ў залю ім не далі.

http://www.youtube.com/embed/lnOR2n7Ac4c

Аляксандар і Андрэй Табалавы прайшлі ў Раду па сьпісе «Бацькаўшчыны», але адмовіліся ўвайсьці ў фракцыю гэтага блёку ў Радзе. Апазыцыя папярэдзіла іх, што яны ніколі ня трапяць у будынак парлямэнту.

Акрамя таго, перад адкрыцьцём сэсіі парлямэнту прадстаўніцы Femen спрабавалі прарвацца ў Вярхоўную Раду.

Некалькі аголеных дзяўчат ахоўнікі скруцілі проста ля цэнтральнага ўваходу ў Вярхоўную Раду. Іншых затрымала міліцыя і адцягнула ад уваходу.



Пасьля гэтага ахова парлямэнту закрыла ўсе ўваходы ў будынак. З прычыны гэтага 10 хвілін дэпутаты не маглі зайсьці ў парлямэнт.