Ад «Белых росаў» да вогненнай вёскі

Your browser doesn’t support HTML5

Спаленьне і разбурэньне вёскі Паўлавічы пад Віцебскам напярэдадні магчымага візыту Аляксандра Лукашэнкі выклікала ў інтэрнэт-прасторы шырокі розгалас, асноўны лэйтматыў якога – спаленыя фашыстамі вёскі і сталінскія высяленьні з дэпартацыямі. Ці ворагі спалілі родныя хаты? Ці не перабольшаная рэакцыя мэдыйнай прасторы і сацыяльных сетак на спаленую вёску? Якія яны «Белыя росы» часоў Аляксандра Лукашэнкі? Гэта ў "Свабодзе бяз гальштукаў" абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Ян Максімюк і Юры Дракахруст.