Асьпірын зьмяншае рызыку раку пячонкі

Часопіс National Cancer Institute надрукаваў вынікі дасьледаваньня больш як 300 тысячаў з хворай пячонкай, якое было праведзена клінікай Маё ў Рочэстэры, штат Мінэсота (ЗША). Узрост рэспандэнтаў — ад 50 да 71.
У выніку дзесяцігадовых назіраньняў навукоўцы прыйшлі да высновы, што спажываньне асьпірыну на 37 адсоткаў зьмяншае рызыку раку пячонкі і на 51 адсотак зьмяншае рызыку сьмяротнасьці ад захворваньняў пячонкі.

Пры гэтым эпідэміёляг Вікрант Сахасрабудхэ падкрэсьлівае, што вынікі дасьледаваньняў патрабуюць дадатковага вывучэньня, асабліва што да прычынаў уплыву на анкалягічныя захворваньні.