Юбілей Коласа адзначылі ў Магілёве
Your browser doesn’t support HTML5
3 сьнежня ў Магілёве Таварыства беларускай мовы правяло вечарыну да 130-годзьдзя з дня нараджэньня Якуба Коласа. Урачыстасьць праходзіла ў гарадзкім цэнтры культуры. На вечарыну запрасілі ўнучку клясыка беларускай літаратуры Марыю Міцкевіч і жонку ўнука Коласа — Соф’ю Міцкевіч. Госьці апавядалі пра сям’ю Якуба Коласа і ягоны род, чыталі вершы, адказвалі на пытаньні. Чыталі вершы ды сьпявалі таксама і магілёўцы.