Беларус зь песьняй па-расейску прайграў Эўрабачаньне

Учора ў сталіцы Нідэрляндаў Амстэрдаме адбыўся дзясяты дзіцячы песенны конкурс Эўрабачаньня.
Гэтым разам перамагла дзесяцігадовая Анастасія Петрык з Украіны. Яна па-ўкраінску выканала песьню «Неба», якую напісала сама.

Беларускі хлопчык Ягор Жэшка з расейскамоўнай песьняй заняў дзявятае месца з 12-ці.

Раней беларусы двойчы перамагалі ў гэтым конкурсе.