Тыдзень у фота. 24-30.11.2012

Спэктрарадыёмэтар НАСА на борце сатэліта сфатаграфаваў востраў Сьв. Алены і воблачныя цыклёны, якія набліжаюцца да вострава. Востраў разьмешчаны за 1900 км на захад ад Афрыкі.

Туркменскі ансамбль народных танцаў выступае ў Ерэване напярэдадні афіцыйнага візыту ў Арменію туркменскага прэзыдэнта Гурбангулы Бердымухамедава.Сам Бердымухамедаў стаіць ззаду справа з сваім армянскім калегам Сэржам Саргсянам.

Лаша Патарая цягне 8-тонны грузавік сваім вухам на сьвяце ў Руставі, Грузія. 32-гадовы грузінскі асілак трапіў у кн ігу рэкордаў Гінэса, працягнуўшы вухам грузавік 21,5 мэтраў.

Раоні Чукарамаэ, правадыр індыянскага племя каяпа (Бразылія) прыехаў на сустрэчу ў Элізэйскім палацы, Парыж.

Плывец спыніўся перад наплывам чырвоных водарасьцяў на пляжы Клавэлі ў Сыднэі, Аўстралія. З прычыны наплыву водарасьцяў улады былі вымушаныя зачыніць шэраг папулярных пляжаў. Неатрутныя водарасьці noctiluca scintillans могуць выклікаць раздражненьне скуры.

Будысцкія манахі атрымліваюць мэдычную дапамогу пасьля таго, як паліцыя разагнала іх вадамётамі і сьлезацечным газам падчас пратэсту супраць пабудовы кітайскага меднага рудніка ў паўночнай Бірме.

Сонца заходзіць над мячэцьцю Сулейманія ў Стамбуле.

Васковыя фігуры Кацярыны, графіні Кембрыджскай, і прынца Ўільяма на праглядзе для прэсы ў Токіё. Музэй мадам Цюсо з больш чым 60 фігурамі будзе зноў адчынены ў Токіё ў сакавіку 2013 году.

Дзеці маршыруюць са сьцягамі ў Прышціне, Косава, на парадзе 100-годзьдзя незалежнасьці Альбаніі 28 лістапада.

Дзьве косаўскія альбанкі з папяровымі вусамі падчас сьвяткаваньня 100-годзьдзя альбанскай незалежнасьці ў Косаве. Амаль усе падпісанты дэклярацыі незалежнасьці 100 гадоў таму насілі падобныя вусы.

Пералётныя птушкі пралятаюць над чалавекам у лодцы на рацэ Ямуна ў Дэлі, Індыя.

Чалавек сярод руінаў пасьля тэракту ў Багдадзе 27 лістапада. Тры выбухі замінаваных аўтамабіляў забілі 23 мусульманаў-шыітаў падчас жалобнага шэсьця ў ірацкай сталіцы.

Казачы патруль на Беларускім вакзале ў Маскве.

Першы сьнег у правінцыі Газьні, Афганістан.

Рэжысэр Пітэр Джэксан перад хобітавай нарой падчас сусьветнай прэм'еры фільму "Хобіт" у Вэлінгтане, Новая Зэляндыя.

Пратэсты супраць аўтакратычных дэкрэтаў эгіпэцкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі на плошчы Ат-Тахрыр у Каіры 27 лістапада. Падчас пратэстаў адбыліся сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй.

Дэманстрант на плошчы Ат-Тахрыр, "нэўтралізаваны" сьлезацечным газам.

Перакур у кантрабандысцкім тунэлі паміж Эгіптам і Паласой Газы ў Рафаху.

Сутычка фэрмэраў-малочнікаў з паліцыяй каля будынку Эўрапарлямэнту ў Брусэлі падчас пратэстаў супраць зьніжэньня закупачных цэнаў малака.

Таксыдэрміст Вэрнэр Бэкман працуе над 650-кіляграмовым чэрапам пазванкамі шкілета кіта, рыхтуючы экспанаты для выставы ў Музэі гісторыі прыроды ў Мюнстэры, Нямеччына.

Луо Баогэнь паказвае на свой паўразбураны дом, які стаіць пасярэдзіне новазбудаванай шашы. 67-гадовы Луо з жонкай чатыры гады вялі беспасьпяховае змаганьне, каб атрымаць больш чым 40 тыс. даляраў кампэнсацыі ад ураду за высяленьне зь месца, дзе мелася быць збудаваная шаша.

Мік Джэгер з гуртом Ролінг Стоўнз на канцэрце ў Лёндане, прымеркаваным да 50-гадовага юбілею гурту.