Памежжа: абмежаваньні на вываз тавараў і харчоў

Ад 29 лістапада ў Гомельскай вобласьці на пунктах спрошчанага памежнага пропуску Андрэеўка, Глыбоцкае, Паддабранка, Лоеў мяняецца пералік тавараў, якія можна правозіць праз беларуска-ўкраінскую мяжу.
Цяпер мясцовыя жыхары, нават едучы ў госьці да сваякоў, могуць узяць з сабою толькі тавары асабістага карыстаньня. Гэта ўжываныя адзеньне, абутак без фабрычнай упакоўкі і ярлыкоў, прадметы асабістай гігіены — па 1 адзінцы, але ня больш 5 найменьняў.

Харчоў у суткі можна правезьці аднаму чалавеку ў сукупнасьці да 5 кіляграмаў — вага аднаго зь іх не павінна перавышаць 1 кіляграм.

Такую інфармацыю падае прэсавая служба Гомельскай памежнай групы са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце