Сырыя: больш як 30 забітыя

У выніку двух выбухаў у Дамаску загінулі больш як 30 чалавек, дзесяткі параненыя.
Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва SANA перадае, што сёньняшнія нападу на ўсходзе сірыйскай сталіцы арганізаваны "тэрарыстамі".

Як паведамляюць заходнія агенцтвы, у апошнія дні ў прыгарадах Дамаску адбываліся жорсткія баі. У ўсходні раён Джарамана, які населены пераважна хрысьціянамі і друзамі, былі накіраваныя атрады праўладнай міліцыі.

У кастрычніку падчас выбуху замініраванага аўтамабіля ў тым жа раёне Дамаску былі забітыя 11 чалавек.