Беларускія гімны і маршы можна спампаваць з Інтэрнэту

З нагоды 92-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну Радыё Рацыя выставіла на свой сайт беларускія гімны, маршы і песьні ў выкананьні Андрэя Мельнікава ды хору Унія, а таксама тэксты гэтых музычных твораў.
Спампаваць іх можна АДСЮЛЬ.

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. 21 лістапада Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой заклікала сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах». Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам.

Фільм, створаны ў рамках праекту «Невядомая Беларусь» для тэлеканалу «Белсат»:

http://www.youtube.com/embed/V4RBfWrvZFQ