Элтан Джон сьпяваў для кітайскага дысыдэнта

Знакаміты англійскі сьпявак і кампазытар Элтан Джон прысьвяціў сваёадзінае выступленьне ў Пэкіне вядомаму кітайскаму дысыдэнту, мастаку і скульптару Ай Вэйвэю.
Перад канцэртам сьпявак сустрэўся з мастаком. «Ён (Элтан Джон) вельмі мне спадабаўся», напісаў пасьля сустрэчы Вэйвэй ў сваім мікраблогу ў Twitter. Twitter афіцыйна забаронены ў Кітаі, аднак старонка мастака налічвае каля 180 тыс. падпісчыкаў.


Як адзначае Associated Press, СМІ Кітая пішуць пра канцэрт Элтана Джона ў Пэкіне, аднак пазьбягаюць згадваць аб Ай Вэйвэі. Сусьветна вядомы скульптар і мастак Ай Вэйвэй ў мінулым годзе быў зьмешчаны ўладамі Кітая ў турму, ён прабыў у зьняволеньні тры месяцы, а напярэдадні заходне-эўрапейскага турнэ прэм’ера Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао быў вызвалены з фармулёўкай «прызнаў сваю віну і па стане здароўя».

http://www.youtube.com/embed/lFYBLwb3I84