У Гомелі памерла талакоўка Натальля Меркіс

21 лістапада ў Гомелі памерла сяброўка моладзевай краязнаўчай грамадзкай суполкі «Талака» Натальля Меркіс (Маркевіч).

Нядаўна ёй споўнілася 38 гадоў. Яна хварэла на анкалёгію.

Натальля — настаўніца гісторыі, скончыла Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны. У «Талацэ» яна займалася рэжысурай народных сьвятаў, такіх, як Гуканьне вясны, Купальле, і заўсёды казала сябрам: «Гэта маё прызваньне».

Летась Натальля пабралася шлюбам зь цяперашнім кіраўніком «Талакі» Яўгенам Меркісам. Сёлета ў жніўні яны павянчаліся.