Лукашэнка пра эканоміку: «Разброд і хістаньне»

Аляксандр Лукашэнка разьлічвае на безумоўнае выкананьне ў 2012 годзе прагнознага паказчыка па прыросьце валавога ўнутранага прадукту.
Як паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі, апошні прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча ды пацікавіўся сёлетнімі тэмпамі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны і плянамі на наступны год.

«Учора мы такую размову пачалі зь міністрам эканомікі і памочнікам па эканоміцы. Аказваецца, поўны разброд і хістаньне!» — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што выкананьне паказчыка па экспарце зьяўляецца жыцьцёва важным для эканомікі, «але бяз ВУП ня будзе і вялікіх аб’ёмаў экспарту».

Лукашэнка запатрабаваў выканаць усе плянавыя паказчыкі 2012 году, асабліва па валавым унутраным прадукце.

Мясьніковіч запэўніў, што ўсе даручэньні Лукашэнкі будуць безумоўна выкананыя.