Фарбы невядомай сталіцы

Выстава «Пасьляваенны Менск у карцінах Анатоля Наліваева»

У Менску адкрылася выстава «Пасьляваенны Менск у карцінах Анатоля Наліваева».
У 1941-м 10-гадоваму Анатолю Наліваеву з маці ўдалося ўцячы зь Менску. Анатоль Наліваеў зь дзяцінства меў фатаграфічную памяць, што дазволіла яму ўжо з 14 гадоў употай замалёўваць разбураны Менск (у 1940–1950-я гады фатаграфаваць і замалёўваць сталіцу было забаронена, але хто зьвяртаў увагу на малога…).

Да 1960 году Наліваеў пасьпеў намаляваць старыя кварталы Менску — Верхні горад, Траецкае прадмесьце, Татарскую слабаду зь мячэцьцю, Татарскія агароды, касьцёл былога кляштара дамініканцаў і іншыя мясьціны цэнтральнай часткі гораду, якія затым былі разбураныя.

Асноўная частка працаў Наліваева паказвае раёны Менску, зьвязаныя з габрэйскім жыцьцём: ён зафіксаваў дзясяткі сынагог, кварталы, вуліцы і дамы, помнікі габрэйскай культуры.

Выстава працавацьме ў Доме-музэі першага зьезду РСДРП, што на праспэкце Незалежнасьці, 31а, да 6 студзеня.