Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е
У Беларусі – пахмурна, тэмпэратура да 6 градусаў цяпла.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ
У галерэі «Ў» прэзэнтацыя мастацкага праекту Жаны Гладко Inciting Force. Пачатак а 19-ай.
Масква, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сустракаецца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
Усясьветны дзень талерантнасьці, абвешчаны ААН.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1384 – у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.
1812 – армія Напалеона перайшла Бярэзіну.
1918 – Вугоршчына абвясьціла аб незалежнасьці ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі.
1945 – стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА).
У гэты дзень нарадзіліся:
42 год да н.э. – Тыбэры, рымскі імпэратар.
1874 – Аляксандар Калчак, адмірал, адзін зь лідэраў белага руху падчас грамадзянскай вайны.
1898 – Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.
1905 – Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.
1914 – Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт.
1923 – Мікалай Крукоўскі, беларускі філёзаф.
1925 – Кастусь Акула, беларускі празаік, паэт, драматург і публіцыст.
У гэты дзень памерлі:
1899 – Вінцас Кудзірка, аўтар літоўскага нацыянальнага гімну.
1957 – Янка Чарапук, дзяяч БНР.
1982 – Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.
Нацыянальная ідэя лучыць усіх сяброў нацыі, і тых, што жывуць за граніцамі, і тых, што разьдзелены акіянамі, і тых, што разьдзелены часам. Нацыянальная ідэя лучыць паміж сабой пакаленьні, якія ўжо адышлі, з тымі, якія маюць прыйсьці, а злучвом ёсьць жывучае пакаленьне.
Вінцэнт Гадлеўскі
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Лукашэнка робіць выгляд, што цэны растуць безь яго дазволу
Ці магчыма падаць на Лукашэнку ў Гааскі суд?
Ці магчыма стварыць бомбу так, як гэта нібыта зрабіў Канавалаў?