Сямёра генэралаў Асада ўцяклі ў Турэччыну

Сямёра генэралаў сырыйскага войска здаліся ўладам Турэччыны, BBC цытуе турэцкае інфармацыйнае агенцтва Анатолія.
Па дадзеных агенцтва, генэралы перайшлі сырыйска-турэцкую мяжу і знаходзяцца ў лягеры для ўцекачоў у правінцыі Хата.

Усяго ў Турэччыну з тых часоў, як у сакавіку летась у Сырыі пачаліся антыўрадавыя выступы, уцяклі каля 100 тыс. сырыйцаў.