Прэм'еру Грузіі вярнулі 50 мільёнаў даляраў

Бідзіна Іванішвілі

Грузія вярнула прэм'ер-міністру краіны Бідзіна Іванішвілі 80 млн лары (каля 50 мільёнаў даляраў), выплачаныя ім у ліпені гэтага году.

Іванішвілі, які тады быў лідэрам апазыцыі, быў аштрафаваны Дзяржаўнай службай аўдыту. Бізнэсоўца абвінавацілі ў незаконным выкарыстаньні актываў на патрэбы перадвыбарчай кампаніі. Узначаленая Іванішвілі кааліцыя «Грузінская мара» ў кастрычніку выйграла парлямэнцкія выбары, і ён стаў прэм'ер-міністрам.

Міністар рэгіянальнага разьвіцьця Грузіі Давід Нарманія ў панядзелак заявіў, што сродкі Іванішвілі вярнулі, паколькі ён быў аштрафаваны «незаконна».