Выбары ў Літве: пераможца пакуль ня вызначыўся

У першым туры, які адбыўся два тыдні таму, большасьць галасоў была аддадзена за дзьве апазыцыйныя партыі. Партыя працы і сацыял-дэмакраты ўжо дамовіліся стварыць кааліцыю ў выпадку, калі ў другім туры яны набяруць дастаткова кандыдатаў.

Кіроўная кансэрватыўная партыя Андруса Кубілюса, якую рэзка крытыкавалі за жорсткія меры эканоміі, прыйшла ў першым туры трэцяй.