Вынікі конкурсу на найлепшы слоган для Радыё Свабода

Рэдакцыя Радыё Свабода вельмі ўсьцешаная высокай актыўнасьцю нашых чытачоў і слухачоў у конкурсе на найлепшы слоган. Мы атрымалі цягам конкурсу больш за паўтысячы розных прапаноў, якія будзем выкарыстоўваць у далейшым.
Навіну пра выніковае галасаваньне паглядзелі каля 5000 чалавек, а 1400 узялі ўдзел у фінальным галасаваньні, якое вызначыла пераможцаў конкурсу.

Перамог у нашым конкурсе слоган «Свабодны гук несвабоднай краіны», аўтар якога хаваецца пад псэўданімам Johnnie Walker. Ён набраў 22,9% галасоў. Аўтар атрымае ў падарунак плэер Apple iPod Nano 8Gb.

Другое месца з 21,9% галасоў заняў слоган Вольгі Дубінай «Свабода пачынаецца з радыё». Аўтарка атрымае ў падарунак электронную кнігу Amazon Kindle.

На трэцім месцы фінішавала Вольга Гуд. Яе слоган «Вольнасьці асалода — Радыё Свабода!» набраў 20,5% галасоў. Яна атрымае ад Радыё Свабода плэер iRiver E300.

Усе 10 фіналістаў таксама атрымаюць у падарунак выданьні з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Сёньня ж Радыё Свабода пачынае акцыю-конкурс «Стань карэспандэнтам Свабоды!» з нагоды сёлетніх Дзядоў. Падрабязьней пра ўмовы і падарункі тут