22 кастрычніка — суд за мастацкую акцыю з кубікамі

Суд Цэнтральнага раёну Менска разглядае адміністратыўныя справы Ўладзіслава Лук’янчука і Алега Давыдчыка. Іх вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі. Лук’янчука і Давыдчыка будзе судзіць Тацьцяна Ткачова.
9 кастрычніка хлопцаў затрымалі на Кастрычніцкай плошчы, калі яны дапамагалі ладзіць пэрформанс «Пэрсанальны манумэнт», які адбываўся ў рамках міжнароднага арт-праекта «Going Public. Пра цяжкасьці публічнага выказваньня».

Удзельнікі пэрформансу насілі па горадзе жоўты паралелепіпэд і тры ружовыя кубы, усталёўвалі на плошчах і фатаграфавалі.

26 кастрычніка будуць судзіць мастака Міхаіла Гуліна, які ладзіў той пэрформанс.

16 кастрычніка пасьля размовы з адміністрацыяй архітэктурнага факультэту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту мастак напісаў заяву па ўласным жаданьні. Міхаіл Гулін працаваў старшым выкладчыкам на катэдры «Малюнак, акварэль і скульптура» два месяцы. Гуліна, трох ягоных памочнікаў і журналістку Тацяну Гаўрыльчык затрымалі 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы.

Пра суд над Ўладзіславам Лук’янчуком і Алегам Давыдчыкам паведамляе Цэнтар прававой трансфармацыі.