Полацак: на Сафійскім саборы вецер сарваў дах

Будаўнікі і ратавальнікі аднаўляюць дах на Сафійскім саборы.
6 кастрычніка вецер пашкодзіў каля 300 квадратных мэтраў даха на Сафійскім саборы, паведамляе Інтэрфакс.

У той дзень хуткасьць ветру дасягала 28 метраў на сэкунду.

У той дзень у Беларусі 1845 населеных пунктаў засталіся без электрычнасьці, паведамляе Міністэртва па надзвычайных сытуацыях.

Полацкі Сафійскі сабор — помнік дойлідства XI–XVIII стагодзьдзяў.