Больш за 200 п'яных кіроўцаў затрыманыя за суткі ў Маскве

За мінулыя суткі паліцыянты затрымалі на тэрыторыі Масквы больш за 230 п'яных кіроўцаў, паведамілі РІА Навіны ў нядзелю ў прэс-службе МУС.
«За мінулыя суткі маскоўская паліцыя затрымала на дарогах сталіцы 236 п'яных кіроўцаў. З іх 154 былі агледжаныя, а 82 адмовіліся прайсьці праверку», – сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Паводле яго слоў, усяго за час правядзеньня апэрацыі «Нецвярозы кіроўца» было выяўлена 989 выпадкаў кіраваньня аўтатранспартам у нецьвярозым стане.

«Маскоўская паліцыя нагадвае, што апэрацыя працягваецца», – сказаў суразмоўца агенцтва.