МЗС Чэхіі: «Выбары ў Беларусі не былі бесстароньнімі»

Міністэрства замежных спраў Чэхіі крытыкуе Менск за тое, што парлямэнцкія выбары у Беларусі «не былі бесстароньнімі» і не адпавядалі стандартам АБСЭ.
У заяве, распаўсюджанай 26 верасьня замежнапалітычнае ведамства Чэхіі заклікала беларускія ўлады прывесьці правілы правядзеньня выбараў і саму выбарчую практыку ў адпаведнасьць гэтым нормам.