Абама: Пратэсты ў мусульманскіх краінах — атака на Амэрыку

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў на штогадовым пасяджэньні Генэральнай Асамблеі ААН

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на штогадовым пасяджэньні Генэральнай Асамблеі ААН у аўторак выступіў з заявай з нагоды хвалі гвалту, якая пракацілася ў апошнія два тыдні па мусульманскіх краінах — у сувязі са зьяўленьнем у інтэрнэце зробленага ў ЗША кінафільму, што ганіць прарока Мухамэда.

Масавыя маніфэстацыі пратэсту супраць гэтага фільму прывялі да чалавечых ахвяраў.

Паводле словаў Абамы, гэты гвалт, які дэманструе ўсе цяжкасьці пераходнага пераходу да дэмакратыі ў некаторых дзяржавах, «зьяўляецца ня проста атакай на Амэрыку, але і выклікам асноўным прынцыпам, на якіх была заснаваная Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў».

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў неабходнасьць ізаляцыі ўсіх, «хто ненавідзіць Амэрыку, заходні сьвет, Ізраіль і асноўныя прынцыпы міжнароднай палітыкі».

Акрамя таго, Барак Абама зноў пацьвердзіў рашучасьць ЗША — не дазволіць Ірану стварыць ядзерную зброю, і сказаў, што рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, які падтрымліваецца Тэгеранам, «павінен сысьці ў нябыт»