24 верасьня будуць судзіць Алеся Макаева

Алесь Макаеў

Старшыню Руху салідарнасьці «Разам» будуць судзіць ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
23 верасьня міліцыянты затрымалі Аляксандра Макаева. Ранкам ён кіраваўся на пахаваньне Крысьціны Шацікавай на ўласным аўтамабілі, на якім быў прымацаваны бел-чырвона-белы сьцяжок. Яго спынілі супрацоўнікі міліцыі і правялі дагляд аўтамабіля. У салёне яны знайшлі ўлёткі за байкот выбараў.

Макаева адвезьліў па пастарунак міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

Ноч ён правёў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.