Немцы ў Горадні

«Беларусьфільм» здымае ў Горадні чарговы фільм пра вайну і немцаў. Гэтым разам «з нацыянальна-гістарычным калярытам». Сюжэт – пошукі статуй апосталаў, якія калісьці былі ў Нясьвіскім замку, але зьніклі. Пошукі даводзяць да Бэрліну. Менавіта бэрлінскую вуліцу ў 1942 годзе здымалі на гарадзенскай вуліцы Элізы Ажэшкі паміж аблвыканкамам і ЗАГСам.

http://www.youtube.com/embed/JnAbufWRhlw

У губэрнатарскім палацы, дзе цяпер абласная ідэалягічная ўправа, знаходзіўся бэрлінскі кінатэатар



Cьцягі вешаюць на сьцяне ЗАГСу





Нямецкім афіцэрам падабалася карыстацца мабільным тэлефонам



Здымкі гета адбываліся там, дзе сапраўды знаходзілася гарадзенскае гета — на вуліцы Замкавай. У перапынку дзяўчаты з жоўтымі зоркамі фатаграфаваліся на памяць зь нямецкімі жаўнерамі, мужчыны з гета адпачываюць на траўцы з немцамі



Нямецкі афіцэр жуе яблык



Два мужчыны з жоўтымі зоркамі на вопратцы пайшлі ў каўбасную краму. Сказалі, што ім абяцалі заплаціць «па дзесяць баксаў» за дзень, але пакуль грошай не давалі. Крама знаходзіцца на Вялікай Траецкай — цэнтральнай вуліцы былога гета



У суседняй краме якраз купляў пачак цыгарэт нямецкі жаўнер