Амэрыканскі хакер Грант Пол абвясьціў, што здолеў ўзламаць новы смартфон кампаніі Apple — усяго праз суткі пасьля пачатку продажу ў ЗША гэтай прылады. Хакеру атрымалася ўсталяваць на iPhone5 дастасаваньні, не рэкамэндаваныя вытворцам.
Грант Пол сьцьвярджае, што даказаў ўразьлівасць найноўшага смартфона і ў якасьці доказаў выклаў у інтэрнэце фатаграфіі свайго iPhone5 з запушчанай праграмай, якая зьяўляецца ключом доступу да неафіцыйнай інтэрнэт-крамы дастасаваньняў.
Як паведамляе Бі-бі-сі, у сярэдзіне 2010 года ў ЗША былі ўнесены зьмены ў закон аб аўтарскіх правах, якія легалізавалі ўзлом тэлефонаў для ўсталяваньня любога праграмнага забесьпячэньня.
Як паведамляе Бі-бі-сі, у сярэдзіне 2010 года ў ЗША былі ўнесены зьмены ў закон аб аўтарскіх правах, якія легалізавалі ўзлом тэлефонаў для ўсталяваньня любога праграмнага забесьпячэньня.