ЗША адмаўляюць палітычную ролю USAID у Расеі

Прэсавая прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд

Раней расейскія ўлады загадалі USAID закрыць сваю місію ў Расеі да 1 кастрычніка.
ЗША адхілілі закіды Расеі ў тым, што арганізацыя USAID – дзяржаўнае амэрыканскае агенцтва, якое падтрымлівае міжнародныя праекты разьвіцьця – ўмешвалася ва ўнутрыпалітычныя справы Расеі. Прэсавая прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд назвала гэтае рашэньне Масквы вартым шкадаваньня.

Раней расейскія ўлады загадалі USAID закрыць сваю місію ў Расеі да 1 кастрычніка.

«Хоць Агенцтва ня будзе прысутнічаць фізычна ў Расеі, — сказала Вікторыя Нуланд, — але мы застаемся верныя падтрымцы дэмакратыі, правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў гэтай краіне, і мы будзем працягваць нашае цеснае супрацоўніцтва з расейскімі недзяржаўнымі арганізацыямі».