Матэа Мекачы прыбыў у Менск

Матэа Мэкачы

Каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мэкачы знаходзіцца ў Менску зь вечара 19 верасьня.
20-21 верасьня ў Беларусь прыбудуць яшчэ каля 90 кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЭ і яшчэ 270 назіральнікаў кароткатэрміновай місыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ, паведамляе БелаПАН.