Грамадзянін Беларусі спрабаваў нелегальна прабрацца ў ЗША

Ніягарскі вадапад

Грамадзянін Беларусі быў затрыманы амэрыканскімі памежнікамі ў часе спробы перайсьці на тэрыторыю ЗША па чыгуначным мосьце.
Гэта адбылося ў аўторак раніцай на мосьце, які злучае ЗША і Канаду ў раёне Ніягарскага вадападу. Памежнік убачыў па відэаманіторы чалавека, які бег па мосьце ў Бафала. Парушальнік быў затрыманы адразу пасьля таго, як перасёк мост, перадае The Buffalo News.

Паведамляецца, што 42-гадовы грамадзянін Беларусі ня меў дазволу на знаходжаньне ў Канадзе. Цяпер ён чакае разгляду сваёй справы ў эміграцыйным судзе ў Бафала.