Макей едзе ў Маскву

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выправіўся ў Маскву з працоўным візытам.
У Макея заплянаваная сустрэча з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

Міністры «абмяняюцца думкамі па актуальных пытаньнях беларуска-расейскага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку», паведамілі РІА «Новости» ў міністэрстве замежных справаў Беларусі.

Уладзімер Макей быў прызначаны кіраўніком МЗС 20 жніўня.

Да гэтага ён займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.