У Віцебску агітавалі за байкот

У Віцебску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі чарговую акцыю за байкот выбараў.
Падчас яе актывіст, апрануўшы маску з выявай кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, агітаваў грамадзянаў за байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў, паведамляе прэсавая служба БХД.