Іран прызнаў наяўнасьць сваіх вайскоўцаў у Сырыі

Рэвалюцыйная гвардыя Ірану

Краіны Захаду ўжо даўно вінавацяць Іран у пастаўках зброі сырыйскім уладам
Іран прызнаў наяўнасьць сваіх вайсковых інструктараў у Сырыі і Ліване. Камандуючы Рэвалюцыйнай гвардыі Ірану Махамад Алі Джафары заявіў, што афіцэры іранскіх элітных падразьдзяленьняў ужо даўно знаходзяцца ў згаданых краінах у якасьці дарадцаў.

Джафары дадаў, што ў Тэгеране яшчэ ня вырашылі ці павялічваць вайсковую дапамогу сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду. Краіны Захаду ўжо даўно вінавацяць Іран у пастаўках зброі сырыйскім уладам.

У нядзелю ў Сырыі загінулі прынамсі 50 чалавек, у суботу – 160, за 18 месяцаў грамадзянскага канфлікту – больш за 20 тысяч.