Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У СУБОТУ...
...і нядзелю пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура +14 — +18.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У суботу онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам і аўдыёзапіс апошняга выпуску праграмы «Зона Свабоды» для Белсату, у якой Аляксандар Лукашук, Сяргей Дубавец, Юры Дракахруст і Ян Максімюк абмяркоўваюць выбарчую кампанію.
У нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» абмеркаваньне зьездаў АГП і ПБНФ ды падсумаваньне выбарчай кампаніі.
Таксама ў нядзелю паўтор перадачы Званочкі пад загалоўкам «Ішчэзьніце!»
У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:
15 верасьня
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэнецца ў Сочы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
У офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Менску адбудзецца другая сэсія пазачарговага зьезду партыі па зьняцьці партыйных кандыдатаў у дэпутаты з выбарчай кампаніі. Пачатак у 11.30.
У офісе партыі БНФ у Менску адбудзецца другая сэсія пазачарговага зьезду партыі па зьняцьці партыйных кандыдатаў у дэпутаты з выбарчай кампаніі. Пачатак у 10.00.
У Мядзелі адбудзецца сьвята паэзіі «Я сэрцам пісаў сваю кожную песьню», прысьвечанае 100-годзьдзю зь дня нараджэньня паэта Максіма Танка.
16 верасьня
У клюбе «Графіці» ў Менску адбудзецца акустычны канцэрт Паліны Рэспублікі. Пачатак а 19.00.
***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
15 верасьня
1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.
16 верасьня
1999 — зьніклі беларускі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі.
Нарадзіліся:
15 верасьня
1890 — ангельская аўтарка дэтэктываў Агата Крысьці.
1929 — беларускі графік Арлен Кашкурэвіч.
16 верасьня
1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі дзеяч культуры, выдавец, мовазнаўца, літаратуразнаўца.
1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.
1946 — Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт, журналіст, публіцыст.
Памерлі:
15 верасьня
1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.
1938 — амэрыканскі пісьменьнік Томас Вулф.
1989 — амэрыканскі пісьменьнік Робэрт Пэн Уорэн.
16 верасьня
1938 — расстраляны Іосіф Мацюкевіч, беларускі мовазнаўца.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Пульсуе за акном трагічна зорка,
Яе няма ўжо, ды ляціць сьвятло...
I ты ў бязладным сьне ўздыхаеш горка,
Відаць, па тым, што адцьвіло, сышло.
Пры вас сяджу,
I дума горбіць плечы,
Касьмічны жаль бярэ душу ў палон.
Любіць жыцьцё —
Занятак небясьпечны,
Яно само пастаўлена на кон.
Нібы ў царкве,
Пад Млечным Шляхам ціха.
Калыша Вечнасьць росную
Зямлю...
З журботнага цяпла тваіх уздыхаў
Я да жыцьця давер яшчэ ляплю.»
Сяргей Законьнікаў
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Любоў Кавалёва: «Веру, што мой сын сказаў праўду»
Вызваленыя палітвязьні: сытуацыя далёкая ад эўфарыі