Амэрыканскія дыпляматычныя місіі ў мусульманскім сьвеце рыхтуюцца да магчымага чацьвёртага дня пратэстаў супраць фільму, які высьмейвае прарока Мухамэда.
Час пасьля заканчэньня штотыднёвых малітваў у пятніцу на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы часта выкарыстоўваецца для праводжаньня пратэстаў і дэманстрацый.
Сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі сёньня ўжо мелі месца каля амбасады ЗША ў Каіры, пасьля таго, як Мусульманскае братэрства заклікала да «мірных пратэстаў» па ўсім Эгіпце ў пятніцу. Учора, 13 верасьня, 224 чалавекі ў Эгіпце атрымалі раненьні падчас акцый пратэсту, зьвязаных з фільмам.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ён чакае, што эгіпецкія ўлады абароняць амбасаду ЗША ў Каіры.
Паліцыя ў сталіцы Інданэзіі Джакарце была сёньня пастаўленая ў баявую гатоўнасьць. Пратэсты ў сувязі зь фільмам «Нявіннасьць мусульманаў» былі таксама заяўленыя ў Бангладэшы, Іране, Іраку, Ізраілі, сэктары Газа, Кувэйце, Судане і Тунісе.
Нагадаем, што падчас акцыі пратэсту ў Бэнгазі ў Лібіі быў учынены напад на консульства ЗША, у якім забілі чатырох дыпляматаў, уключна з амбасадарам ЗША ў Лібіі Крыстафэрам Стывэнсам.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што падтрымка Захаду для антыўрадавых рухаў у арабскім сьвеце выклікае нестабільнасьць:
«У нас заўсёды ўзьнікае пачуцьцё трывогі, што, падтрымліваючы ўзброеныя групы, мы можам прывесьці сытуацыю ў абсалютны тупік. Мы ня ведаем канчатковай мэты гэтых змагароў за свабоду. Мы баімся, што рэгіён можа пагрузіцца ў хаос. Насамрэч, гэта і адбываецца» – сказаў Пуцін 13 верасьня.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун у адмысловай заяве заклікаў да «спакою і стрыманасьці», дадаўшы, што «нішто не апраўдвае такія забойствы і атакі».
Сёньня ў Лібан прыбывае папа Бэнэдыкт XVI. Дэманстрацыі ў сувязі з антыісламскім фільмам чакаюцца за межамі сталіцы гэтай краіны, Бэйруту.