МАГАТЭ прыняло рэзалюцыю адносна Ірану

Амбасадар Ірану пры МАГАТЭ Алі Салтані

Рэзалюцыя выказвае "сур'ёзную занепакоенасьць" працягам узбагачэньня ўрану і працай зь "цяжкой вадой" у Іране.
Ведамства ААН па ядзернай энэргетыцы прыняло сёньня рэзалюцыю, якая папракае Іран за адмову поўнамаштабна супрацоўнічаць зь міжнароднымі інспэктарамі ў пытаньні сваёй ядзернай праграмы. Рэзалюцыя выказвае "сур'ёзную занепакоенасьць" працягам узбагачэньня ўрану і працай зь "цяжкой вадой" у Іране.

Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) таксама заклікае Тэгеран дапусьціць інспэктараў на вайсковы комплекс у горадзе Парчын, дзе, як падазрае МАГАТЭ, 10 гадоў таму праводзіліся выпрабаваньні, зьвязаныя з распрацоўкай ядзернай зброі.

Рэзалюцыя была супольна прапанаваная ЗША, Расеяй, Кітаем, Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Нямеччынай. Больш за дзьве траціны з 35 членаў МАГАТЭ падтрымалі прыняцьце дакумэнту. Амбасадар Ірану пры МАГАТЭ Алі Салтані назваў рэзалюцыю чарговай спробай краін Захаду палітызаваць крызіс вакол іранскай ядзернай праграмы.