Дача Васіля Быкава перададзена ва ўласнасьць дзяржавы

Лецішча Быкава ў Ждановічах

У мэтах стварэньня музэю Васіля Быкава ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусь перададзена маёмасьць народнага пісьменьніка (дача і зямельны ўчастак у дачным пасёлку Ждановічы), у сувязі з чым атрымана пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры працуе над стварэньнем навуковай канцэпцыі і архітэктурна-мастацкага рашэньня новай экспазыцыі, якая будзе разьмешчана ў музэі-дачы Васіля Быкава, а таксама над перадачай архіву народнага пісьменьніка ў фонды музэю, перадае БЕЛТА.

Музэй плянуецца адкрыць у чэрвені 2014 году — да 90-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава.